Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі мэдыясупольнасьці запрошаныя на дапрацоўку зьменаў у закон аб СМІ 


Адкрыцьцё выставы СМІ ў Беларусі-2018
Адкрыцьцё выставы СМІ ў Беларусі-2018

Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ запрасіла прадстаўнікоў беларускага медыясэктару на паседжаньне працоўнай групы па дапрацоўцы да другога чытаньня праекту зьменаў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

Афіцыйнае запрашэньне атрымала ў тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Сустрэча адбудзецца 8 траўня.

У якасьці адрасатаў таксама пазначаныя Міністэрства інфармацыі, Савет рэспублікі, Нацыянальны цэнтар заканадаўства і прававых дасьледаваньняў, кампанія «Гавары праўду», Беларускі саюз журналістаў, Прэс-клюб Беларусь, Нацыянальная тэлерадыёкампанія, рэдакцыя газэты «Советская Белоруссия», ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», ААТ «Тут Бай Мэдыя» і Onliner.by.

«Для ўсіх зразумела, што кіраваньне інтэрнэтам — гэта спалучэньне інтарэсаў дзяржавы, грамадзтва і бізнесу, а не аднабаковае рэгуляваньне з боку дзяржавы. Таму мы вітаем правядзеньне такой працоўнай групы і спадзяемся, што меркаваньне прадстаўнікоў мэдыясэктару будзе пачутае пры дапрацоўцы законапраекту», — адзначыў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец.

19 красавіка Палата прадстаўнікоў прыняла папраўкі ў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі ў першым чытаньні. Перад гэтым Камісія па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі папрасіла Беларускую асацыяцыю журналістаў выказаць свае заўвагі і прапановы адносна законапраекту.

Заўвагі былі адпраўленыя ў Палату прадстаўнікоў 9 красавіка, аднак дакумэнт не разгледжаны да гэтага часу. Пасля гэтага БАЖ накіравала прапановы адносна паправак у закон аб СМІ кожнаму дэпутату, але ніякай рэакцыі пакуль не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG