Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыі Лукашэнкі пацьвердзілі сустрэчу з галадоўніцамі з руху «Маці 328»


Натальля Эйсмант адказала на пытаньне Свабоды, ці заплянаваная сустрэча актывістак руху «Маці 328» з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант расказала пра сустрэчу ў Адміністрацыі прэзыдэнта з актывісткамі руху «Маці 328», якія шосты дзень трымаюць галадоўку і ў тым ліку дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам.

«Ведаю пэўна, што заплянаваная сустрэча ў Адміністрацыі прэзыдэнта. Па яе выніках будуць прымацца далейшыя рашэньні. Перад гэтай сустрэчай ня думаю, што варта рабіць прагнозы, магчымая ці немагчымая іх сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Трэба дачакацца вынікаў, а потым нешта казаць. Мяркую, так будзе дакладней».

Натальля Эйсмант сказала, што пра магчымы склад удзельнікаў сустрэчы ведае толькі са сродкаў масавай інфармацыі, пэрсанальны склад не назвала. Наконт свайго магчымага ўдзелу Эйсмант адказала:

«Пакуль ніводзін з бакоў мне такой прапановы не выказваў».

14 актывістак руху «Маці 328» працягваюць галадоўку, выехалі ў адміністрацыю Лукашэнкі

Актывісткі руху «Маці 328», чые сыны, мужы ды ўнукі асуджаны на вялікія тэрміны паводле крымінальнага артыкулу 328 («Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў») пачалі галадоўку 27 красавіка.

Яны патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам для размовы аб праблемах вязьняў, асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу за распаўсюд наркотыкаў. Жанчыны настойваюць на лібэралізацыі гэтага артыкулу і на ўтварэньні камісіі, якая пачне вывучаць былыя крымінальныя справы, заведзеныя паводле яго.

Артыкул 328 Крымінальнага кодэксу — «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» — прадугледжвае пакараньне ад пяці гадоў абмежаваньня волі да 25 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці.

Асноўныя факты пра прымяненьне «наркатычнага» артыкула 328 у Беларусі. ІНФАГРАФІКА

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG