Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых удзельнікаў першамайскіх акцыяў пакаралі штрафамі. ФОТА

абноўлена

Андрэй Шыпулін
Андрэй Шыпулін

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў актывістаў, затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях, штрафамі ад 10 да 20 базавых велічыняў. Пратакол адносна Вячаслава Касінерава адправілі на дапрацоўку, сам Касінераў застаецца пад вартай.

Затрыманых прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну прыкладна ў 15:40 і паўгадзіны трымалі ў міліцэйскай машыне, пакуль яны не пачалі грукацца знутры і патрабаваць паветра.

Разам зь сябрамі БСДП «Народная грамада» Сяргеем Спарышом, Валянцінам Троцкім і Андрэем Шыпуліным прывезьлі затрыманага 1 траўня ў Кіеўскім сквэры анархіста Аляксея Зуева і затрыманага сёньня ў 13:10 каля будынку суду анархіста Вячаслава Касінерава, які пасьпеў сказаць журналістам, што ён прыйшоў на дазволенае мерапрыемства і арганізаваў там адзіночны пікет.

Сяргей Спарыш
Сяргей Спарыш

Сяргея Спарыша аштрафавалі на 15 базавых велічыняў

У пратаколе Спарышу інкрымінуецца парушэньне закону аб масавых мерапрыемствах — ён трымаў плякат «Першамай. Вусатага пеўня пасылай».

Спарыш кажа, што яго затрымалі, калі ён сышоў з парку Перамогі — ужо на прыпынку грамадзкага транспарту, і ў руцэ яго быў згорнуты плякат. А плякатам ён хацеў падтрымаць айчынных птушкавытворцаў, каб разводзілі пеўняў, што нясуць блакітныя яйкі. Спарыш настойвае, што па-за тэрыторыяй дазволенага мітынгу плякат нікому не паказваў.

Сьведка — амапавец Аляксей Міцін, кіроўца аўтамабіля. Кажа, што Спарыш удзельнічаў спачатку ў санкцыянаваным мітынгу, а потым у «індывідуальным пікетаваньні». Дакладна, што напісана на плякаце, ня памятае, кажа — «штосьці кшталту „Дзень пеўня“».

Другі сьведка, амапавец Качановіч, таксама ня можа ўзгадаць, што напісана на плякаце. Настойвае, што за тэрыторыяй дазволенага мітынгу Спарыш таксама дэманстраваў плякат.

У матэрыялах справы — два фатаздымкі Сяргея Спарыша з плякатам, але зробленыя ў парку Перамогі на дазволеным мітынгу.

У выніку Сяргея Спарыша аштрафавалі на 15 базавых велічыняў (367 рублёў 50 капеек).

Вячаслаў Касінераў і Аляксей Зуеў
Вячаслаў Касінераў і Аляксей Зуеў

Анархіста Аляксея Зуева аштрафавалі на 10 базавых велічыняў (245 рублёў) — за тое, што на масавым мерапрыемстве быў у масцы.

Вячаслаў Касінераў, Аляксей Зуеў, Андрэй Шыпулін і Сяргей Спарыш
Вячаслаў Касінераў, Аляксей Зуеў, Андрэй Шыпулін і Сяргей Спарыш

Сябру БСДП «Народная Грамада» Андрэю Шыпуліну прысудзілі штраф 20 базавых велічыняў — 490 рублёў.

Валянціна Троцкага пакаралі штрафам у 10 базавых велічыняў (245 рублёў).

Вячаслаў Касінераў
Вячаслаў Касінераў

Пратакол на Вячаслава Касінерава накіравалі на дапрацоўку. Яго затрымалі каля суду ў сераду ў 13:10, адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе патлумачылі, што ён нібыта арганізаваў адзіночны пікет. З суду Касінерава павязуць у Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Хутчэй за ўсё, будуць судзіць у чацьвер.

​Пяцёх паплечнікаў Міколы Статкевіча затрымалі на афіцыйным мітынгу ў парку Перамогі.

Яны трымалі плякаты з надпісамі «Дайце народу працу і свабоду!», «Першамай. Вусатага пеўня пасылай» і сьцягі. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе пратрымалі 3 гадзіны. Пазьней Спарыша, Троцкага і Шыпуліна накіравалі ў ізалятар на Акрэсьціна. Дваіх адпусьцілі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

На дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім сквэры былі затрыманыя тры актывісты анархісцкага руху на чале зь Вячаславам Касінеравым. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасьць, раўнапраўе, самакіраваньне», перашкаджалі выступоўцам на мітынгу. Спачатку іх папярэдзіў начальнік менскага АМАПу Дзьмітры Балаба, а на прыпынку транспарту іх затрымалі, адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Дваіх адпусьцілі, а адзін таксама быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Прозьвішча хлопца пакуль не вядомае.

У Менску затрымалі Троцкага і іншых паплечнікаў Статкевіча

Афіцыйны «першамай» скончыўся затрыманьнямі. Фотарэпартаж

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG