Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску АМАП затрымаў лідэра анархістаў Касінерава


Вячаслаў Касінераў (архіўнае фота)
Вячаслаў Касінераў (архіўнае фота)

Вячаслава Касінерава арыштавалі каля суду Цэнтральнага раёну. Ён прыйшоў падтрымаць аднаго з анархістаў, якога маюць судзіць за акцыю 1 траўня ў Менску.

Раптоўна пад’ехала машына з АМАПам, амапаўцы падышлі да Касінерава і затрымалі яго. Амапаўцы нічога не патлумачылі, заявілі, што Касінераў усё даведаецца ў РУУС.

2 траўня Цэнтральны раённы суд Менску разглядае адміністрацыйныя справы затрыманых на першамайскіх дэманстрацыях актывістаў: сяброў «Народнай грамады» Сяргея Спарыша, Валянціна Троцкага і Андрэя Шыпуліна, а таксама аднаго з анархістаў, твар якога быў закрыты маскай.

Тры актывісты анархісцкага руху на чале зь Вячаславам Касінеравым былі затрыманыя на дазволеным мітынгу незалежных прафсаюзаў у Кіеўскім сквэры​. Яны разгарнулі транспарант «Свабода, роўнасьць, раўнапраўе, самакіраваньне», перашкаджалі выступоўцам на мітынгу. Спачатку іх папярэдзіў начальнік менскага АМАПу Дзьмітры Балаба, а на прыпынку транспарту іх затрымалі, адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Дваіх адпусьцілі, а адзін быў дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Прозьвішча хлопца пакуль не вядомае.

Пяцярых паплечнікаў Міколы Статкевіча затрымалі на афіцыйным мітынгу ў парку Перамогі. Яны трымалі плякаты з надпісамі «Дайце народу працу і свабоду!», «Першамай. Вусатага пеўня пасылай» і сьцягі. Затрыманых адвезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе пратрымалі 3 гадзіны. Пазьней Спарыша, Троцкага і Шыпуліна накіравалі ў ізалятар на Акрэсьціна. Дваіх адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG