Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыньян заклікаў грамадзян блякаваць дарогі і аэрапорт Ерэвану


Лідэр армянскай апазыцыі Нікол Пашыньян заклікаў сваіх прыхільнікаў аднавіць мірныя акцыі пратэсту. Гэта адбылося адразу пасьля таго, як парлямэнт Армэніі прагаласаваў супраць яго кандыдатуры на пасаду прэм’ер-міністра.

Адразу пасьля галасаваньня Пашыньян адправіўся да пратэстоўцаў на вуліцы, дзе яго чакалі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

«Заўтра з 08:15 блякуюцца ўсе аўтадарогі, аб’яўляецца татальная забастоўка, блякуецца аэрапорт, чыгунка. Наш рух ня можа ня скончыцца перамогай. З заўтрашняга дня пачынаюцца татальныя дзеяньні грамадзянскага непадпарадкаваньня», — заявіў Пашыньян на вуліцы.

Ён падкрэсьліў, што гэта будзе мірны пратэст, інфармуе «Медуза».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG