Тэмпэратурны рэкорд зафіксаваны 30 красавіка ў Менску і Гомлі. У сталіцы слупок тэрмомэтра падняўся да +25,3 градуса, у Гомлі — да +26,1. Папярэднія рэкорды для гэтых гарадоў складалі адпаведна +24.8 (2012 год), і 25,6 (1986), інфармуе агенцтва БелТА.
Паводле прагнозаў сыноптыкаў, цёплае і сонечнае надвор’е захаваецца ў Беларусі і ў першыя дні траўня.