Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе завершаная


Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка заявіў аб зьмене фармату антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.

«Згодна з загадам з 14:00 30 красавіка 2018 пачаць апэрацыю Аб’яднаных сілаў па забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі і абароны, адпору і стрымліваньня ўзброенай агрэсіі Расеі ў Данецкай і Луганскай абласьцях, у адпаведнасьці з плянам апэрацыі Абʼяднаных сілаў», — сказаў Парашэнка падчас нарады з вайсковым кіраўніцтвам.

30 красавіка фармат АТА зьмяніўся на апэрацыю Абʼяднаных сілаў. Такім чынам, завяршыўся рэжым антытэрарыстычнай апэрацыі, які пачаўся ў красавіку 2014 году.

Прэзідэнт Украіны Пётар Парашэнка заяўляў раней, што ўкраінская антытэрарыстычная апэрацыя ў Данбасе завершыцца ў траўні, пасьля гэтага будзе ўведзены новы «фармат абароны краіны».

20 лютага прэзыдэнт Украіны падпісаў закон «Аб асаблівасьцях дзяржаўнай палітыкі па забесьпячэньню дзяржаўнага сувэрэнітэту Ўкраіны на часова акупаваных тэрыторыях у Данецкай і Луганскай абласьцях» (пра рэінтэграцыю Данбасу). Гэты дакумэнт, сярод іншага, прадугледжвае, што камандаваньне пераходзіць ад Антытэрарыстычнага цэнтру СБУ да Абʼяднанага апэратыўнага штабу Ўзброеных сілаў — гэта значыць ад спэцслужбаў да вайскоўцаў.

Камандуючы абʼяднаных сілаў падпарадкоўваецца галоўнакамандуючаму і начальніку Генэральнага штабу. Кіраваць апэрацыяй будзе Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны. Камандуючым апэрацыі прызначаны генэрал Сяргей Наеў, які 7 сакавіка стаў намесьнікам начальніка Генштабу.

Парашэнка: АТА завершыцца ў траўні, пераходзім да іншага «фармату абароны краіны»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG