Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эўравізія» зьмяніла вагу галасоў журы


Паводле арганізатараў конкурсу, перамены будуць «тонкімі», але мецьмуць значны эфэкт. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Эўравізіі»​.

«Напрыклад, калі чацьвёра чальцоў журы ставілі песьню на першае месца, а пяты — на апошняе, гэта магло пазбавіць песьню 12 балаў ад нацыянальнага журы», — тлумачаць арганізатары. Цяпер жа кожны асобны голас будзе «важыць» менш, чым у суме з галасамі іншых судзьдзяў.

«Іншымі словамі, чым ніжэй ацэніць чалец журы песьню, тым меншым будзе ўплыў (ацэнкі) на канчатковы вынік», — паведамляецца на сайце конкурсу. Там адзначаецца, што сыстэма працуе і ў адваротным кірунку.

«Эўравізія 2018» пройдзе з 8 па 12 траўня ў Лісабоне. Беларусь будзе прадстаўляць украінец Мікіта Alekseev с песьняй «Forever». Ягоны выступ адбудзецца 8 траўня пад нумарам 8.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG