Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях — 2018. ФОТА, ВІДЭА

У Менску праходзіць Чарнобыльскі шлях — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступствах.

У 32-ю гадавіну чарнобыльскай катастрофы ў Менску прайшоў Чарнобыльскі шлях — штогадовая акцыя ў памяць аб ахвярах аварыі на ЧАЭС і яе наступстваў. Сёлетняя акцыя пачала кампанію супраць будаўніцтва Беларускай АЭС: штомесяц у гарадах Беларусі будзе праходзіць «Астравецкі шлях».

Чарнобыльскі шлях-2018 быў дазволены менскімі ўладамі. ​А 18-й гадзіне ўдзельнікі акцыі сабраліся на пляцоўцы каля кінатэатру «Кастрычнік», адтуль шэсьце рушыла да чарнобыльскай капліцы (храма ў гонар абраза Божай Маці «Адшуканьне згінулых») у парку Дружбы народаў, ля якой адбыўся мітынг. Адначасова з Чарнобыльскім шляхам у Кіеўскім сквэры, які недалёка ад храма, прайшоў мітынг КХП БНФ.​

26 красавіка 1986 году здарылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі — выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

18:53 26.4.2018

Кастусёў: У вёсках, якія плянавалася ліквідаваць, дагэтуль жывуць людзі

«Я 2 дні таму быў у чарнобыльскай зоне. Я сёлета пабачыў тыя вёскі, якія плянавалася зьнесьці, ліквідаваць, але там яшчэ жывуць людзі да гэтай пары. Жывуць людзі, гадуюць дзетак, ядуць прадукцыю, якую выхоўваюць на сваёй забруджанай зямлі. Я зразумеў, што для беларускіх уладаў гэтых людзей ужо проста няма. Як гэтыя людзі выжываюць, ім усё роўна», — заявіў у жывым эфіры Свабоды старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

18:46 26.4.2018

18:43 26.4.2018

«Сёлетні Чарнобыльскі шлях ня толькі падымае пытаньні Чарнобыльскай катастрофы. На жаль, над усімі намі новая небясьпека: зьбіраюцца паставіць расейскую ядзерную бомбу ў выглядзе Астравецкай АЭС, кітайцы разам са сваімі экалягічна шкоднымі тэхналёгіямі прыйшлі ў Беларусь. Сёлетні Чарнобыльскі шлях — гэта пратэст супраць будаўніцтва Берасьцейскага акумулятарнага заводу і спыненьне працы Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы», — пракамэнтаваў Свабодзе актуальнасьць Чарнобыльскага шляху Вячаслаў Сіўчык.

18:29 26.4.2018
«Маці 328» ідуць на Чарнобыльскі шлях
«Маці 328» ідуць на Чарнобыльскі шлях

Маці асуджаных па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі (распаўсюд наркотыкаў) абвясьцілі 22 красавіка аб намеры пачаць бестэрміновую галадоўку з мэтай зьмяненьня заканадаўства па дадзеным крымінальным артыкуле.

18:21 26.4.2018

26 красавіка ў менскім парку Дружбы народаў прайшла цырымонія ўскладаньня кветак да помнікаў «Ахвярам Чарнобылю» і «Камень міру Хірасімы». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ліквідатары аварыі на ЧАЭС, БРСМ, міліцыя і «Белая Русь».

XS
SM
MD
LG