Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы купал над Чарнобыльскай АЭС заплянавалі ўвесьці ў эксплюатацыю ў сьнежні


Канфайнмэнт над 4-м энэргаблёкам ЧАЭС
Канфайнмэнт над 4-м энэргаблёкам ЧАЭС

Дадатковы новы купал — канфайнмэнт — над 4-м энэргаблёкам Чарнобыльскай АЭС плянуецца ўвесьці ў эксплюатацыю ў сьнежні бягучага году, паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Сёлета завершыцца адзін з важных этапаў ператварэньня аб’екта „Ўкрыцьцё“ ў экалягічна бясьпечную сыстэму», — сказаў пра новы купал Пятро Парашэнка.

Гэты канфайнмэнт над разбураным у аварыі энэргаблёкам пачалі будаваць у 2012 годзе, устанавілі ў 2016-м, «насунуўшы» яго над старым, збудаваным яшчэ ў 1986-м.

Парашэнка нагадаў, што на мінулым тыдні Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытаньні закон аб унясеньні зьменаў у праграму зьняцьця ЧАЭС з эксплюатацыі.

Зьмены, казаў ён, дазволяць падоўжыць работы ў кансэрвацыі трох блёкаў; увесьці ў эксплюатацыю сховішча адпрацаванага ядзернага паліва і абʼекты для радыяактыўных адходаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG