Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогер Лапшын правёў перад Радай Эўропы акцыю ў падтрымку зьняволеных у Беларусі


Аляксандар Лапшын каля будынка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры
Аляксандар Лапшын каля будынка Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры

Расейска-ізраільскі блогер Аляксандар Лапшын, якога ў сьнежні 2016 году затрымалі ў Беларусі і затым выдалі ўладам Азэрбайджану, выступіў у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры і сустрэўся з камісаркай ў правах чалавека Дуняй Міятавіч.

Як паведаміў Аляксандар Лапшын Свабодзе, ён казаў у ПАРЭ ня толькі пра сытуацыю ў Азэрбайджане, але і пра Беларусь — у прыватнасьці, пра зьняволеных мытніка Алеся Юркойця і японскага мастака Даічы Ёшыда.

«Пра Алеся яны ня ведалі, — паведаміў Лапшын. — Цяпер ведаюць. Усё, што я казаў, яны запісвалі. Спадзяюся, гэта хоць крыху наблізіць Алеся да вяртаньня дамоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG