Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан упершыню адкрые амбасаду ў Беларусі


Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў
Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў

23 красавіка міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей прыняў копіі даверчых грамат ад амбасадара Ўзбэкістану ў Беларусі Насырджана Юсупава. Паводле дыпляматычнай практыкі, перад тым як перадаць арыгіналы даверчых грамат кіраўніку краіны, амбасадар уручае іх копіі кіраўніку замежнапалітычнага ведамства.

Узбэкістан упершыню адкрывае амбасаду ў Беларусі. Раней пытаньнямі Беларусі займаўся амбасадар у Расейскай Фэдэрацыі.

Уладзімер Макей сказаў Насырджану Юсупаву, што ў Беларусі шчыра вітаюць рашэньне ўзбэцкага боку.

«Бакі сышліся ў меркаваньні, што дадзены крок будзе садзейнічаць разьвіцьцю ўсяго комплексу беларуска-ўзбэцкіх дачыненьняў, у тым ліку ў такіх сфэрах узаемнага інтарэсу, як прамысловасьць і вытворчая каапэрацыя, інвэстыцыйная супраца, сельская гаспадарка, адукацыя», — паведамляецца на афіцыйным сайце МЗС Беларусі.

Экспэрт: падобна, што Карымаў трымаў Лукашэнку на дыстанцыі

Дыпляматычныя дачыненьні паміж Узбэкістанам і Беларусьсю былі ўсталяваныя яшчэ ў 1993 годзе. А ў лютым 1994 году запрацавала амбасада Беларусі ў Ташкенце. Узбэцкія ж улады да 2018 году ад адкрыцьця амбасады ў Менску ўстрымліваліся.

Кандыдат гістарычных навук Яўген Красулін сказаў Свабодзе, што нежаданьне мець амбасаду ў Менску магло сыходзіць ад былога прэзыдэнта Ўзбэкістану Іслама Карымава.

«Такая вэрсія мае права на жыцьцё. Там былі розныя сытуацыі. І ня толькі ў Карымава з Лукашэнкам. Пры такіх рэжымах, як у Беларусі і Ўзбэкістане, пэрсанальныя адносіны іх кіраўнікоў становяцца вельмі істотнымі. Яны ўплываюць на вельмі многае», — лічыць гісторык.

Паводле яго, з прыходам другога прэзыдэнта ў гісторыі сувэрэннага Ўзбэкістану, Шаўката Мірзіёева, сытуацыя зьмянілася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG