Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На суд за дзедаўшчыну ў Барысаве прывялі дзясяткі салдат тэрміновай службы. ФОТА


У раённым судзе Барысаву 23 красавіка распачаўся разгляд справы былога камандзіра аддзяленьня вайсковай часткі № 43064 у Печах (Барысаў) сяржанта Арцёма Бердніка. Яго абвінавачваюць у гвалце ў дачыненьні да салдат тэрміновай службы (паводле ч. 1 арт. 455, ч. 2 арт. 455 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Арцём Берднік
Арцём Берднік

​Пацярпелымі па справе праходзяць чатыры салдаты тэрміновай службы.

У залі суду знаходзяцца некалькі дзясяткаў салдатаў тэрміновай службы, якіх камандаваньне накіравала прысутнічаць на працэсе.

«У нашай частцы ўсё ня так кепска, як у іх», — кажуць салдаты.

На фота — пацярпелыя Захарэвіч, Кучынскі і Кандрацук
На фота — пацярпелыя Захарэвіч, Кучынскі і Кандрацук

Арцёма Бердніка затрымалі 11 сьнежня 2017 году. Разгляд ягонай справы не зьвязаны са справай аб давядзеньні да самагубства Аляксандра Коржыча, які аднак служыў у той жа частцы.

Арцём Берднік
Арцём Берднік

Беларускае войска імя Аляксандра Коржыча

Пракурор агучыў, што Берднік браў хабар цыгарэтамі «Кэмэл» і кавай. Агульная сума хабару — 33 рублі 17 капеек. Таксама ён гвалтам забраў тэлефоны ў 4 салдат. Аднаго з салдат ударыў з нанясеньнем лёгкага цялеснага пашкоджаньня.

Сьледзтва лічыць, што сяржант парушаў вайсковы статут, перавышаў службовыя паўнамоцтвы з карысных мэтаў і зьдзяйсьняў гвалт.

Берднік вінаватым сябе не прызнае.

Усе злачынствы Бердніка адносяцца да ліпеня-кастрычніка 2017 году.

Вайсковая частка ў Печах, ілюстрацыйнае фота
Вайсковая частка ў Печах, ілюстрацыйнае фота

Пасьля здарэньня ў вайсковай частцы ў Печах 18 тысяч дэмабілізаваных вайскоўцаў Беларусі праверылі на прадмет нестатутных дачыненьняў падчас службы ў беларускай арміі.

Што такое Печы і чаму адтуль шмат кепскіх навінаў?

Былі заведзеныя крымінальныя справы і прайшлі ўжо 2 суды за службовыя злоўжываньні, зьдзекі з салдатаў, атрыманьне хабару ды іншыя злачынствы ў Печах. Былому начальніку фізычнай падрыхтоўкі 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах Дзьмітрыю Кісялару прысудзілі да 4 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем званьня, а прапаршчыка Ігара Хішчанку з 72-га вучэбнага цэнтру ў Печах пакаралі 5 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем званьня.

19 красавіка ў суд Барысаўскага раёну паступілі яшчэ тры крымінальныя справы аб вайсковых злачынствах, не зьвязаных са «справай Коржыча».

Усё пра гвалт у войску

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG