Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў Ерэване дамовіліся штодня працягваць акцыі грамадзкага непадпарадкаваньня


Удзельнікі мітынгу ў цэнтры Ерэвану 22 красавіка дамовіліся праводзіць мірныя акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня кожны дзень, пачынаючы з 8:15 раніцы, а кожны вечар у 19:00 зьбірацца на плошчы Рэспублікі.

Нягледзячы на сёньняшні разгоны пратэсту і затрыманьні больш чым 200 чалавек, дзясяткі тысяч працягнулі пратэставаць супраць прэм’ерства экс-прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна. Удзень быў затрыманы лідэр пратэстнага руху, дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Нікол Пашыньян, а таксама два іншыя армянскія дэпутаты. Нягледзячы на разгон шэсьця і затрыманьні яго лідэраў, пратэстоўцы працягнулі акцыю.​

Усё аб пратэстах у Армэніі: што адбываецца і з чаго ўсё пачалося

Калі шэсьце на чале з Пашыньянам дайшло да вуліцы Арцаха, на яго шляху стаў паліцэйскі кардон у шаломах і са шчытамі.

Пратэстоўцы паспрабавалі прарваць паліцэйскае ачапленьне, паміж імі і паліцыяй адбыліся сутычкі. Паліцыя ўжыла сцупраць дэманстрантаў шумавыя гранаты і гумовыя дручкі.

Праваахоўнікі затрымалі Нікола Пашыньяна, а потым пачалі разгон дэманстрацыі, з ужываньнем сілы яны затрымлівалі ўдзельнікаў акцыі.

Былі затрыманыя таксама іншыя апазыцыйныя дэпутаты Сасун Мікаельян і Арарат Мірзаян. Пазьней Генэральная пракуратура Армэніі распаўсюдзіла тым заяву аб, што дэпутаты Нацыянальнага сходу Армэніі Пашыньян, Мірзаян і Мікаельян затрыманыя па падазрэньні ў арганізацыі несанкцыянаваных акцыящ пратэсту.

На старонцы Нікола Пашыньяна ў Faceboook апублікаваная заява ад імя Пашыньяна з заклікам да грамадзян выйсьці на вуліцы, застаючыся прыхільнымі духу мірнага непадпарадкаваньня, і працягваць дэцэнтралізаваную барацьбу. У заяве адзначаецца, што незалежна ад арыштаў трох дэпутатаў, ініцыятыўная група кантралюе сытуацыю.

«Заклікаю сёньня ўвечары у 19:00 зноў далучыцца да заплянаванага на плошчы Рэспублікі мітынгу», — гаворыцца ў заяве.

Як разьвіваліся падзеі

Напярэдадні 22 красавіка прайшлі перамовы прэм’ер-міністра Армэніі Сэржа Саргсьяна зь Ніколам Пашыньянам, але Саргсьян заявіў, што прапановы абмеркаваць ягоную адстаўку зьяўляюцца «шантажом дзяржавы» і пакінуў перамовы.

Пасьля сустрэчы лідэр апазыцыі заклікаў грамадзян з падвоеным размахам працягнуць акцыі пратэсту і ўзначаліў шматлюднае шэсьце цэнтральнымі вуліцамі Ерэвану. Удзельнікаў шэсьця суправаджала вялікая колькасьць паліцыянтаў, у тым ліку «чырвоныя бэрэты».

Акцыі пратэсту ў Армэніі працягваюцца ўжо больш за тыдзень. Галоўнай іх мэтай, як заяўляе апазыцыя, зьвяржэньне ўлады Сэржа Саргсьяна і Рэспубліканскай партыі, якая кіруе ў Армэніі на працягу многіх гадоў. Пратэстоўцы абвінавачваюць Саргсьяна ў тым, што ён ня выканаў свайго абяцаньня — не прэтэндаваць на пасаду прэм’ер-міністра пасьля заканчэньня свайго другога пяцігадовага тэрміну на пасадзе прэзыдэнта.

У суботу ў Армэніі былі затрыманыя каля 70 удзельнікаў акцыяў пратэсту. Ранейшыя дні пратэстаў адзначыліся блякаваньнем вуліцаў і ўрадавых будынкаў, сутычкамі паліцыі з пратэстоўцамі. У тыя дні былі затрыманыя ня менш за 123 чалавекі, на прынамсі 85 чалавек распачалі адміністрацыйныя справы. 17 красавіка лідэр пратэсту Нікол Пашыньян абвясьціў пра рэвалюцыю і «татальнае непадпарадкаваньне».

Армянскі палітоляг: Саргсьян — усяго толькі бледны цень Лукашэнкі

Дубноў: Армянскія пратэсты — гэта працяг беларускага і расейскага досьведу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG