Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне лідэра апазыцыі і разгон акцыі пратэсту ў Армэніі. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Падчас шэсьця пратэставага руху 22 красавіка супраць прэм’ерства экс-прэзыдэнта Сэржа Саргсьяна ў Ерэване былі затрыманыя лідэр руху, дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Нікол Пашыньян, а таксама апазыцыйныя дэпутаты Сасун Мікаэлян і Арарат Мірзаян і сама меней 192 удзельнікаў акцыі.

Паміж імі і паліцыяй адбыліся сутычкі. Паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў шумавыя гранаты і гумовыя дручкі.​ У выніку сутыкненьняў пацярпелі 7 чалавек.

Як паведаміла армянская паліцыя, паводле стану на 15:00 па мясцовым часе затрымана 192 удзельнікаў акцыі. Акцыя працягваецца.

XS
SM
MD
LG