Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян выйшаў да мітынгоўцаў


Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян (зьлева) гутарыць зь лідэрам апазыцыйнага руху Ніколам Пашыньянам на мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, 21 красавіка 2018 г
Прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян (зьлева) гутарыць зь лідэрам апазыцыйнага руху Ніколам Пашыньянам на мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване, 21 красавіка 2018 г

Як паказалі кадры жывой трансьляцыі зь месца правядзеньня масавага мітынгу пратэсту супраць прэм’ерства былога прэзыдэнта Армэніі Сэржа Саргсьяна, распачатага ў 19:00 на плошчы рэспублікі ў Ерэване, на плошчу да мітынгоўцаў выйшаў прэзыдэнт Армэніі Армэн Саргсьян. Яго суправаджае былы дэпутат Нацыянальнага сходу Армэніі Тэва Пагасьян.

Мітынгоўцы сустрэлі Армэна Саргсьяна воплескамі і крыкамі «Прэзыдэнт, кінь Сэржа!».

Раней Саргсьян выступіў з заявай, выказаўшы у ёй гатовасьць сустрэцца зь лідэрам пратэсту, апазыцыйным дэпутатам Нацыянальнага сходу Ніколам Пашыньянам «з мэтай зьмякчэння напружанасці ў краіне з дапамогай дыялёгу палітычных сілаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG