Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдат, застрэлены з танкавага кулямёта на палігоне ва Ўруччы, праходзіў сьведкам па справе Коржыча


Маці Аляксандра Коржыча Сьвятлана
Маці Аляксандра Коржыча Сьвятлана

За час расьледаваньня крымінальнай справы Аляксандра Коржыча загінуў сьведка і памерла бабуля салдата, якая праходзіла па справе як пацярпелая. Пра гэта паведаміла маці знойдзенага павешаным у Пячах салдата Аляксандра Коржыча Сьвятлана.

Сьвятлана Коржыч распавяла журналістам парталу «Медиа-Полесье», што тыдзень таму ёй даслалі ліст са Сьледчага камітэта і паведамілі, што сьледзтва будзе працягнута да чэрвеня.

«А тут раптам такі рэзкі паварот. Я ім сказала, што вы, напэўна, жадаеце, каб усе тыя, хто мае дачыненьне да гэтай справы, зьніклі. Справа ў тым, што роўна праз 5 месяцаў пасьля сьмерці Сашы, 3 сакавіка, памерла яго бабуля, якая праходзіла пацярпелай па справе, а нядаўна на вучэньнях ва Уруччы загінуў калега Сашы, які праходзіў сьведкам. Я ўжо і ня ведаю, што думаць», — кажа Сьвятлана.

4 красавіка падчас плянавых заняткаў па агнявой падрыхтоўцы 120 асобнай мэханізаванай брыгады вайскоўцамі тэрміновай ваеннай службы, якія ўваходзілі ў экіпаж баявой машыны пэхоты, былі парушаныя захады бясьпекі. У выніку старшы мэханік-кіроўца БМП Дзьмітры Ўдод атрымаў агнястрэльнае раненьне і памёр. Адбылося гэта на палігоне Уручча пад Менскам. Вядома, што ў хлопца трапілі з танкавага кулямёта Калашнікава, якім абсталёўваецца БМП.

Паводле афіцыйнай вэрсіі Сьледчага камітэта, Аляксандар Коржыч, які праходзіў службу ў Печах пад Барысавам, быў даведзены да самагубства. Пра такія высновы сьледзтва паведаміў 19 красавіка журналістам начальнік галоўнага сьледчага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Алег Шандаровіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG