Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вуліцы ў Менску маюць назваць імёнамі аднаго з заснавальнікаў БНР Смоліча і расстралянага паэта Дудара


Алесь Дудар, архіўнае фота
Алесь Дудар, архіўнае фота

Камісія па найменаваньні вуліц Менску прапанавала гарадзкому савету дэпутатаў назвы для чатырох вуліц і двух паркаў, піша Minsknews.by.

Назваць прапануюць:

  • Парк між вуліцай Даўгабродзкай, завулкам Казлова і Сьляпянкай — імем дыплямата і былога старшыні Менгарвыканкаму Аляксандра Герасіменкі.
  • Парк між вуліцамі Пляханава, Ванеева і Райніса — імем кіргіскага пісьменьніка Чынгіза Айматава.
  • Праектаваную вуліцу ў межах Партызанскага праспэкту, вуліц Куляшова і Шышкіна — імем савецкага памежніка, дывэрсанта НКВД і кіраўніка выведнага аддзелу КДБ Яўгена Міркоўскага.
  • Праектаваную вуліцу ад Ігуменскага тракту да вуліцы Чыжэўскіх — імем беларускага савецкага кампазытара Ўладзімера Алоўнікава.
  • Праектаваную вуліцу між вуліцамі Янкі Лучыны і Чыжэўскіх — імем беларускага навукоўца, аднаго з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, міністра сельскай гаспадаркі БНР Аркадзя Смоліча, расстралянага бальшавікамі ў 1938 годзе.
  • Праектаваную вуліцу ад Ігуменскага тракту да вуліцы, што можа насіць імя Смоліча — імем беларускага паэта Алеся Дудара, расстралянага бальшавікамі ў 1937 годзе.
Аркадзь Смоліч, архіўнае фота
Аркадзь Смоліч, архіўнае фота

Ці назавуць так вуліцы і паркі, залежыць ад Менскага гарадзкога савету дэпутатаў і Галоўнага ўпраўленьня ідэалёгіі Менгарвыканкаму.

Апошняму можна высылаць іншыя прапановы па назвах вуліц цягам двух тыдняў па папяровай пошце на адрас: 220006, Менск, вул. Маякоўскага, 22/2.

З Дударом амаль адгадалі: цалкам магчыма, што ён хацеў завулак свайго імя

Дасьледчыца жыцьця і творчасьці Алеся Дудара, настаўніца Ганна Севярынец кажа Свабодзе, што прыемна зьдзіўленая такімі прапановамі, бо імёнамі такіх людзей у Беларусі нячаста называюць вуліцы, і гэта «значна лепей, чым нашая ранейшая традыцыя называць вуліцы імёнамі катаў і забойцаў — увесь цэнтар Менску такі: Гікала, Кнорын, Мясьнікоў».

Севярынец згадвае, што Алесь Дудар пераклаў адзін верш Веры Інбэр — «Вуліца майго імя» — у якім пісалася, што лірычнаму пэрсанажу ня трэба, каб у яго гонар называлі цэнтральныя вуліцы ці плошчы, а вось завулак, у якім квітнее бэз і ў якім гуляюць дзеці, хай носіць ягонае імя. А ён, мяркуе дасьледчыца, выбіраў для перакладу тыя вершы, што былі яму блізкія.

Але Дудар, кажа яна, жыў ня ў тым раёне, дзе ягоным імем назавуць вуліцу: ня ў Лошыцы, а на вуліцы Правадной, што паблізу Інстытуту культуры.

У Менску знойдзены невядомыя дакумэнты пра Аркадзя Смоліча і пляны будынку, дзе была абвешчана незалежнасьць БНР

Расстраляныя літаратары. Алесь Дудар, бунтоўны паэт, двойчы высланы, аднойчы забіты

Мінадукацыі заявіла пра «міт аб „расстралянай“ літаратуры». Настаўніца Севярынец: «Гэта дыскрэдытацыя сыстэмы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG