Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя экспэрты пацьвердзілі хімічны склад атруты, ужытай супраць Скрыпалёў


Будынак АЗХЗ у Нідэрляндах.
Будынак АЗХЗ у Нідэрляндах.

Экспэрты Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) пацьвердзілі высновы Вялікабрытаніі аб хімічным складзе рэчыва, якім атруцілі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію.

Сёньня АЗХЗ апублікавала вынікі расьсьледаваньня па справе аб атручэньні Скрыпалёў.

Назва рэчыва ў адкрытай частцы дакладу ня згадваецца. Яна будзе даступная толькі членам АЗХЗ.

У міністэрстве замежных спраў Вялікабрытаніі паведамілі, што копія дакладу перададзена брытанскаму боку. Лёндан папрасіў арганізацыю накіраваць копіі дакладу для азнаямленьня ўсім краінам-удзельніцам Канвэнцыі па забароне хімічнай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG