Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлію Скрыпаль выпісалі са шпіталю, яе бацька застаецца пад наглядам мэдыкаў 


Юлія Скрыпаль
Юлія Скрыпаль

Юлію Скрыпаль, якая больш за месяц таму разам з бацькам пацярпела ад нападу з выкарыстаньнем атрутнага рэчыва ў Солсбэры, выпісалі зь лёнданскага шпіталю. Пра гэта паведамляе брытанскі тэлеканал Sky News.

Чакаецца, што сёньня мэдыкі, якія займаліся лячэньнем Юліі, выступяць з заявамі.

Паводле BBC, Юлія Скрыпаль вывезеная ў бясьпечнае месца. Яе бацька пакуль застаецца пад наглядам мэдыкаў, яго стан хутка паляпшаецца.

У пачатку сакавіку экс-супрацоўнік ГРУ Расеі Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі шпіталізаваныя ў Солсбэры. Брытанскія ўлады прыйшлі да высновы, што абое былі атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам. Паводле вэрсіі Лёндану, за злачынствам стаіць Расея. Масква ўсе абвінавачваньні катэгарычна абвяргае.

Пасьля замаху брытанска-расейскія дачыненьні рэзка абвастрыліся. Зь Лёндану выслалі 23 расейскія дыпляматы, аналягічныя крокі на знак салідарнасьці зрабілі яшчэ больш як 20 краінаў.

66-гадовы Сяргей Скрыпаль, асуджаны ў Расеі за шпіянаж на карысьць Вялікай Брытаніі, і ягоная 33-гадовая дачка Юлія былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок», распрацаваным за часамі СССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG