Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане перад выбарамі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць журналістаў


Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў

Камітэт абароны журналістаў са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку заявіў, што ўлады Азэрбайджану «зачысьцілі амаль усе інфармацыйныя пляцоўкі» напярэдадні датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў 11 красавіка. На іх, як чакаецца, чарговую перамогу атрымае дзейны кіраўнік дзяржавы Ільхам Аліеў.

У заяве гаворыцца, што зафіксаваны факты зьняволеньня журналістаў у турмы, выкраданьня іх за мяжой, абвінавачваньні ў фінансавых злоўжываньнях, блякаваньне сайтаў, узлом акаўнтаў у сацыяльных сетках і ўвядзеньне забароны на свабоднае перамяшчэньне. Рэжым Аліева робіць усё дзеля таго, каб з боку незалежных мэдыя не было крытычных галасоў.

Тым часам апазыцыйныя кандыдаты знаходзяцца або ў зьняволеньні, або адхіленыя ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Дзьве вядучыя дэмакратычныя партыі Азэрбайджану заклікалі да байкоту кампаніі.

Ільхам Аліеў сёлета ў лютым выдаў указ, якім скарэктаваў дату прэзыдэнцкіх выбараў, што павінны былі адбыцца ў кастрычніку. Прычынаў такога рашэньня ён не патлумачыў. Ён кіруе дзяржавай з амаль 10-мільённным насельніцтвам ад 2003 году, прыйшоўшы да ўлады перад сьмерцю свайго бацькі Гейдара Аліева, які таксама быў прэзыдэнтам.

Апанэнты, а таксама заходнія ўрады і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць урад Аліева за ціск на незалежныя СМІ, журналістаў, апазыцыйных палітыкаў і актывістаў.

На думку палітолягаў, як толькі Аліева выберуць на чарговы сямігадовы тэрмін, ён будзе прыслухоўвацца да міжнароднай супольнасьці яшчэ менш.

У сьнежні мінулага году Камітэт абароны журналістаў паведаміў, што як мінімум дзесяць супрацоўнікаў СМІ застаюцца ў Азэрбайджане за кратамі праз прафэсійную дзейнасьць. І гэта робіць Азэрбайджан адной з найгоршых краінаў у сьвеце для працы журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG