Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей на Euronews сказаў пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыю

абноўлена

Тэлеканал Euronews выпусьціў у эфір вялікі сюжэт пра сьвяткаваньне ў Менску Дня Волі 25 сакавіка. Сярод людзей, якія выказваюцца ў сюжэце — былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч, міністар замежных спраў Уладзімер Макей, адзін з арганізатараў сьвяточнага канцэрту Павал Белавус, старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч.

Уладзімер Макей, сярод іншага, заявіў пра магчымыя зьмены ў Канстытуцыю Беларусі.

«Сытуацыя і ў Беларусі, і вакол яе зьмянілася. Паўстала шмат новых абставінаў, умоў, выклікаў, і мы павінны іх улічваць», — сказаў Макей паводле поўнай вэрсіі інтэвію, апублікаванай на сайце МЗС Беларусі, .

«У першую чаргу гаворка ідзе аб пытаньнях стабільнасьці і бясьпекі: крызіс ва Ўкраіне, узаемныя санкцыі паміж Расіяй і ЕС. У эканамічнай сферы мы назіраем ледзь не эканамічныя вайны, досыць успомніць пра апошнія сутыкненьнях у рамках Трансатлянтычны партнэрства... Выклікаў дастаткова, і мы павінны іх улічваць. Таму мы думаем над паляпшэньнем некаторых палажэньняў Канстытуцыі», — сказаў Макей.

Паводле яго, гэтыя зьмены «непазьбежна прывядуць да трансфармацыі заканадаўства ў эканамічнай, выбарчай і іншых галінах».


Цалкам паглядзець сюжэт Euronews можна ТУТ.

Ярмошына загаварыла пра канстытуцыйны рэфэрэндум

Прапановы для рэформы выбарчага заканадаўства, падрыхтаваныя міжведамаснай рабочай групай, ня будуць разглядацца, пакуль ня будзе вырашанае пытаньне аб зьмене Канстытуцыі. Пра гэта заявіла журналістам кіраўніца Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына 2 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў.

На пытаньне Свабоды, якія пытаньні могуць быць вынесеныя на рэфэрэндум, Лідзія Ярмошына адмовілася адказваць, дадаўшы, што гэта не яе кампэтэнцыя.

Яна нагадала, што пра магчымасьць правядзеньня рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі Аляксандар Лукашэнка гаварыў яшчэ ўвосень.

«Арганізаваць яго можна вельмі хутка, — цытуе Ярмошыну БелаПАН. — Тут, па сутнасьці справы, адзіны тэрмін ёсьць — арганізацыя участкаў для галасаваньня. Тэрытарыяльныя камісіі ў нас усе з тэрмінамі паўнамоцтваў пастаянныя, на іх можа быць ўскладзена выкананьне гэтых абавязкаў. Таму рэальна за 60-70 дзён арганізаваць рэфэрэндум».

На нядаўняй сустрэчы з судзьдзямі Канстытуцыйнага суду Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «зь цягам часу прыйдуць да абмеркаваньня ўнясеньня зьменаў у Асноўны закон».

Што Лукашэнка хоча памяняць у Канстытуцыі, ці Як утрымаць ваўка за вушы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG