У інтэрвію BBC былы прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка правёў аналёгію паміж сваім атручваньнем у 2004 годзе і гісторыяй з расейскім шпіёнам Сяргеем Скрыпалем, які быў атручаны ў Вялікабрытаніі. Экс-прэзыдэнт Украіны раскрытыкаваў Эўропу за рэакцыю на падзеі ў Солсбэры.
«Мне балюча, што Эўропа настолькі сьляпая, недружалюбная, несалідарная ў дачыненьні да палітыкі, якую праводзіць Расея. Колькі ахвяр у гэтай палітыкі будзе — яшчэ тысячы людзей. Хацелася б, каб аб’яднаная Эўропа зразумела, што самая вялікая небясьпека для шараговага эўрапейца — гэта сярэднявечная фэадальная палітыка Раскі ў XXI стагодзьдзі», — заявіў Юшчанка.
Былы палітык гэта нагадаў, што ВУП Расеі сёньня меншы, чым ВУП Нідэрляндаў і назваў Расею эканамічна слабай краінай.
«Пуцін і яго паплечнікі баяцца, каб Эўропа не пачала гаварыць адзіным голасам. Аб'яднаная Эўропа не павінна аддаваць на разарваньне Расеі Ўсходнюю Эўропу - ад Беларусі да Каўказа», — заявіў Юшчанка.
Падчас перадвыбарчай кампаніі ў 2005 годзе Юшчанка быў атручаны шляхам увядзеньня ў арганізм значнай дозы дыяксіну падчас вячэры. Празь некалькі тыдняў зьнешні выгляд Віктара Юшчанкі быў зьнявечаны скурнымі зьменамі, нарывамі і пухлінамі. Амаль месяц ён ня мог выступаць на мітынгах.