Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка пікету за дэкрыміналізацыю марыхуаны аштрафавалі

абноўлена

Пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны, 2 красавіка
Пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны, 2 красавіка

Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў прадпрымальніка Алеся Таўстыку на 15 базавых велічынь (367 рублёў 75 капеек). Актывіст прыняў удзел у пікеце за дэкрыміналізацыю марыхуаны.

Як сказаў Свабодзе Алесь Таўстыка, суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і аштрафаваў паводле першай часткі адміністрацыйнага артыкула 23.34. Абскарджваць прысуд Таўстыка будзе толькі тады, калі знойдзецца юрыст, «які наважыцца ісьці да канца».

Алесь Таўстыка, верасень 2017
Алесь Таўстыка, верасень 2017

Таўстыку затрымалі ўдзень 3 красавіка ля пад’езда свайго дома. Як паведамлялася раней, таксама затрымалі і іншых удзельнікаў пікету Пятра Маркелава і Вячаслава Касінерава. Паводле Алеся Таўстыкі, яны знаходзіліся ў Маскоўскім РАУСе.

«З Маркелавым я быў у адным аўтамабілі: яго зь іншага аўто перавялі ў той, дзе мяне трымалі. Потым яго забралі ў будынак, у яго атрымалася два пратаколы».

Удзельнік кампаніі Legalize Belarus Стась Шашок паведаміў Свабодзе, што Пятро Маркелаў знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыя правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна, Вячаслаў Касінераў — у ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Алесь Таўстыка пачуў тэлефонную размову начальніка аддзела аховы Маскоўскага РАУС Сяргея Астаф’ева, які казаў, што будзе афармляць Касінерава сам.

2 красавіка насупраць Дому ўраду ў Менску прайшоў пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і іншых кантраляваных рэчываў. Пікет быў прымеркаваны да пачатку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Удзельнікі акцыі накіравалі туды зварот, дзе нагадалі пра запатрабаванасьць рэформы артыкула 328 Крымінальнага кодэксу.

Крымінальны артыкул 328 «Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў» прадугледжвае пазбаўленьне ці абмежаваньне волі з максымальным тэрмінам да 20 гадоў. Па інфармацыі руху «Маці 328», на сёньняшні дзень у месцах пазбаўленьня волі адбываюць пакараньні паводле крымінальнага артыкула 328 каля 15 тысяч чалавек.

Пэтыцыя за дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў на партале petitions.byсабрала больш за 1400 подпісаў. Паводле Пятра Маркелава, на папяровых носьбітах сабралі больш за 600 подпісаў. У пэтыцыі прапануецца ўвесьці азначэньне малой колькасьці для кожнага зь лёгкіх наркотыкаў і адмяніць крымінальную адказнасьць за абарачэньне «кантраляваных рэчываў» у малой колькасьці.

Актывіст Legalize Belarus: «Змагацца супраць наркотыкаў — гэта папулізм»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG