Мужчына на мітынгу ў Кемераве распавёў, як спрабаваў выратаваць сваю дачку з палаючага гандлёвага цэнтру, але яго адцягнулі пажарныя.
Сёньня на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным губэрнатар Кемераўскай вобласьці Аман Тулееў абвінаваціў расейскую апазыцыю ў тым, што яна выкарыстоўвае трагедыю ў сваіх мэтах.
Каля пяці гадзін у цэнтры Кемерава праходзіць несанкцыянаваны стыхійны мітынг. Каля будынка адміністрацыі рэгіёну сабраліся каля чатырох тысяч чалавек. Сярод іншага мітынгоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і патрабуюць яго адстаўкі.
У пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» 25 сакавіка паводле афіцыйных дадзеных загінулі 64 чалавекі (з 25 апазнаных — 13 дзеці).