Беларусы ў амэрыканскім штаце Каліфорнія на Дзень Волі зрабілі інсталяцыю — каля 30 чалавек леглі словамі БНР100 і сфатаграфавалі гэта з дрону. Удзельнікі хацелі неяк незвычайна адзначыць 100 гадоў абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа ініцыятарка акцыі Надзея Нортан, якая адмыслова сшыла 4-х мэтровы сьцяг для гэтага.
У акцыі ўзяў удзел і старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, які цяпер жыве ў Каліфорніі.
У акцыі ўзяў удзел і старшыня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, які цяпер жыве ў Каліфорніі.