Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія беларусы сьвяткавалі 100 год БНР пад манумэнтам Свабоды ў Філядэльфіі. ФОТА


У гонар 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі больш за паўсотні беларусаў зь Філядэльфіі, Нью-Джэрсі, Вірджыніі і Вашынгтону сабраліся каля манумэнту Свабоды ў Філядэльфіі.

​«Стагодзьдзе таму Беларусь абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай. Гэтаксама як і чалавек на гэтым манумэнце, які імкнецца да пэрсанальнай свабоды, так і Беларусь, нягледзячы ні на што, працягвае ісьці наперад, да ўласнай свабоды і незалежнасьці», — так патлумачылі арганізатары сымбалічнасьць месца збору ўдзельнікаў.

Прамоўцы з розных гарадоў казалі пра падзеі стогадовай даўнасьці і стан рэчаў у сучаснай Беларусі.

Арганізаванае шэсьце прайшло па галоўнай вуліцы Філядэльфіі Broad street пад гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і лёзунгі «Жыве Беларусь».

Завершылася сьвята нефармальным адзначэньнем у адным з пабаў гораду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG