Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслы Расеі ў Балтыі і Польшчы выкліканыя ў МЗС гэтых краін


Ілюстрацыйнае фота. Таллін.
Ілюстрацыйнае фота. Таллін.

Паслы Расеі ў Латвіі, Літве і Эстоніі выкліканыя ў панядзелак у міністэрства замежных спраў гэтых балтыйскіх краін. Пра гэта паведамілі ТАСС дыпляматычныя крыніцы. Амбасадар у Латвіі Яўген Лук’янаў выкліканы ў МЗС.

У МЗС Эстоніі гэтую інфармацыю камэнтаваць адмовіліся. СМІ таксама паведамляюць аб выкліку ў МЗС Польшчы пасла Расеі Сяргея Андрэева.

На сустрэчы ў Брусэлі на мінулым тыдні лідэры дзяржаў і ўрадаў Эўразьвязу прынялі рашэньне адклікаць з Масквы для кансультацый амбасадара ЭЗ у Расеі Маркуса Эдэрэра пасьля атручваньня экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў ангельскім Солсбэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG