Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: Трамп ў панядзелак можа выслаць расейскіх дыпляматаў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме 22 сакавіка 2018 году
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме 22 сакавіка 2018 году

Злучаныя Штаты ўжо ў гэты панядзелак могуць абвясьціць аб высылцы некалькіх дзесяткаў расейскіх дыпляматаў — на знак салідарнасьці зь Вялікабрытаніяй у сувязі са справай аб атручваньні былога расейскага выведніка Сяргея Скрыпаля.

Пра тое, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся са сваімі дарадцамі, якія прапанавалі яму выслаць дыпляматаў, паведаміла агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы. Як сьцьвярджаецца, Трамп абмяркоўваў магчымыя крокі Вашынгтону ў пятніцу на нарадзе з удзелам амбасадара ЗША ў Расеі Джона Гантсмана, міністраў фінансаў, гандлю, юстыцыі і абароны, а таксама прадстаўнікоў спэцслужбаў.

Як паведаміла 24 сакавіка брытанская газэта The Times, да 20 краін на наступным тыдні могуць выслаць расейскіх дыпляматаў. Галоўным чынам гаворка ідзе пра краіны Эўразьвязу, якія — сьледам за Вялікабрытаніяй — усклалі на Расею адказнасьць за атручваньне былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў брытанскім горадзе Солсбэры.

Злучаныя Штаты выслалі вялікую групу расейскіх дыпляматаў у сьнежні 2016 году, калі прэзыдэнтам ЗША быў яшчэ папярэднік Трампа, Барак Абама. Тады прычынай гэтага было ўмяшаньне расейскіх хакераў у выбары прэзыдэнта ЗША. Масква спачатку не адрэагавала, аднак празь некалькі месяцаў запатрабавала ад ЗША істотна скараціць штат сваёй дыпляматычнай місіі ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG