Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паведаміў, што павіншаваў Пуціна, і сказаў, што яны могуць неўзабаве сустрэцца


Прэзыдэнт Дональд Трамп сёньня паразмаўляў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуцінам і павіншаваў яго з перамогай на выбарах. Раней інфармацыю пра віншаваньне падаў сайт Крамля.

У размове з журналістамі Трамп сказаў:

«Мы мелі тэлефонную гутарку з прэзыдэнтам Пуцінам, і я павіншаваў яго зь яго перамогай на выбарах. Гутарка была неабходная ў сувязі з тым, што мы, імаверна, сустрэнемся неўзабаве, вось жа мы можам абмеркаваць гонку ўзбраеньняў. Як вы ведаеце, ён заявіў, што не зацікаўлены ў гонцы ўзбраеньняў, гэта была адна зь першых яго заяваў пасьля выбараў. І мы выдаткавалі сёлета $ 700 млрд на нашу абарону, і гэта дазволіць нам быць мацнейшымі, чым кожная іншая краіна сьвету».

«Мы ніколі не дазволім, каб хто-небудзь нават блізка падышоў да таго, што маем мы», сказаў Трамп.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што мерыцца абмеркаваць з Пуцінам, акрамя вайсковых пытаньняў, таксама сытуацыю ва Ўкраіне, у Сырыі і ў Паўночнай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG