Каля будынку Дзяржаўнай думы ў Маскве прайшлі адзіночныя пікеты ў падтрымку дэпутата Леаніда Слуцкага. На мінулым тыдні яго абвінавацілі ў дамаганьні некалькі журналістак.
Удзельнікі акцыі трымалі ў руках плякаты: «Рукі прэч ад Слуцкага», «Леанід Слуцкі — патрыёт Расеі, вораг Захаду, сапраўдны чалавек», «Чарговыя заказныя абвінавачваньні празаходніх журналістаў, хопіць лічыць людзей дурнямі».
8 сакавіка, у Міжнародны жаночы дзень каля Дзярждумы таксама прайшлі адзіночныя пікеты — але ўжо з патрабаваньнем прыцягнуць Слуцкага да адказнасьці і пачаць у дачыненьні да яго расьсьледаваньне. Акцыю арганізавала міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, у ёй таксама прынялі ўдзел журналісты. Адзіночны пікет супраць Леаніда Слуцкага правяла кандыдатка ў прэзыдэнты Расеі Ксеніі Сабчак.
Аб дамаганьнях Слуцкага заявіла прадусарка тэлеканалу «Дождь» Дар’я Жук, намесьніца галоўнага рэдактара тэлеканала RTVI Кацярына Котрыкадзэ і журналістка ВПС Фарыда Рустама.
Слуцкі адмаўляе ўсе абвінавачваньні і называе іх «трызьненьнем», але ў апублікаваным у Фэйсбуку віншаваньні жанчын да 8 сакавіка дэпутат усё ж такі папрасіў прабачэньня ў жанчын, якім «прычыніў любыя перажываньні».