Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насьця Рыбка папрасіла дапамогі ў амэрыканскіх спэцслужбаў


Анастасія Вашукевіч, больш вядомая па расьследаваньні Аляксея Навальнага як Насьця Рыбка, зьвярнулася па дапамогу да «амэрыканскіх спэцслужбаў».

Яна заявіла пра гатоўнасьць расказаць нейкія падрабязнасьці ўмяшаньня Расеі ў выбары прэзыдэнта ЗША, калі ёй дапамогуць з вызваленьнем з-пад арышту ў Тайляндзе. Рыбка назвала сябе «сьведкам і адзіным адсутным зьвяном» у сувязях Крамля з выбарамі ў Злучаных Штатах.

26 лютага стала вядома, што Вашукевіч і яе прыяцель Аляксандр Кірылаў, вядомы як Алекс Лэсьлі, затрыманыя ў Тайляндзе за незаконнае правядзеньне «сэкс-трэнінгу».

Расейскі алігарх Алег Дзерыпаска ў лютым падаў пазоў на Рыбку ў расейскі суд за разгалашэньне асабістай інфармацыі. Мільярдэр заяўляе, што зьвесткі, апублікаваныя ў расьсьледаваньні Навальнага, «ня маюць ніякага дачыненьня да рэчаіснасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG