Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гайнаўцы польскія нацыяналісты прайшлі шэсьцем з партрэтам забойцы беларусаў

абноўлена

Рамуальд Райс «Буры»
Рамуальд Райс «Буры»

У Гайнаўцы на Падляшшы польскія нацыяналісты правялі шэсьце ў гонар польскіх антыкамуністычных падпольшчыкаў.

Сярод герояў акцыі – зноў адказны за забойствы мірнага беларускага насельніцтва Беласточчыны Рамуальд Райс «Буры». З пратэстам супраць гераізацыі забойцы беларусаў у Гайнаўку прыехалі сябры грамадзкага руху «Грамадзяне Рэспублікі Польшчы».

Шэсьце прайшло цэнтральнай вуліцай Гайнаўкі. Удзельнікі выкрыквалі лёзунгі «Вялікая хрысьціянская Польшча», «Нацыянальная Гайнаўка», «Слава і гонар героям», «Сьмерць ворагам Айчыны».

Адбыліся сутыкненьні.

Беларуская памяць пра «выклятых жаўнераў»

«Хачу, каб дзеці вырасьлі праваслаўнымі палякамі», — удзельнік шэсьця нацыяналістаў у Гайнаўцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG