«Мы вельмі радыя зрабіць гэты гістарычны крок, і зь нецярпеньнем чакаем на адкрыцьцё ў траўні», — сказала Гэзэр Наўэрт, прэсавы сакратар Дзяржаўны дэпартамэнту ЗША.
Прэзыдэнт Ізраіля Біньямін Нэтаньягу напісаў у сваім Твітэры, што адкрыцьцё амэрыканскай амбасады ў траўні «ператворыць дзень 70-гадовай незалежнасьці Ізраіля ў нават большае нацыянальнае сьвяткаваньне».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў ў сьнежні 2017 года перанос амбасады ў Ерусалім. Гэтае рашэньне выклікала пратэсты палестынцаў і іхніх арабскіх хаўрусьнікаў. Так, у студзені палестынскія лідэры прагаласавалі за прыпыненьне прызнаньня Ізраілю.
Палестынцы дамагаюцца таго, каб усходні Ерусалім быў сталіцай іх будучай дзяржавы. Але Ізраіль анэксаваў усходні Ерусалім і абвесьціў увесь горад сваёй сталіцай. Гэтае рашэньне не было прызнана міжнароднай супольнасьцю.