Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч сустрэўся з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Сустрэча адбылася падчас форуму Балта-чарнаморскага рэгіёну. Станіслаў Шушкевіч прадстаўляў на ім Беларусь у рамках гэтай ініцыятывы
На Форуме, арганізаваным Нацыянальным інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў, Украіну будуць прадстаўляць Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка, Беларусь - Станіслаў Шушкевіч, Балгарыю - Пётар Стаянаў, Літву - Вітаўтас Ляндсбэргіс, Латвію - Валдзіс Затлерс, Малдову - Пятру Лучынскі. Польшчу меўся прадстаўляць Аляксандр Квасьнеўскі, але ён ня змог прыехаць у Кіеў. Прэзыдэнтам Форуму зьяўляецца Генадзь Бурбуліс.
Новае дыханьне Балта-Чарнаморскай ініцыятывы: далучыліся былыя кіраўнікі краін рэгіёну і прадстаўнік Расеі
Падрабязнасьці пра сустрэчу неўзабаве на нашым сайце.