Ад вёскі з прыгожай назвай Швэплі засталася толькі сельпоўская шыльда з графікам прыезда аўтакрамы. Аўтакрама прыяжджае ў Швэплі. Хоць самі Швэплі дазно ўвайшлі ў склад мястэчка Каралеўшчына. Былая швэлеўская вуліца, сёння вуліца Янкі Купалы забудавая новымі мураванымі дамамі. Але адзін дом яўна яшчэ швэплеўскі. Усё, як у савецкай песьні. І “паталок ледзяной”, і “дзьвер скрыпучая”. А яшчэ дах, які, здаецца, гатовы паехаць у любую хвіліну. Дакладней, ужо паехаў, агаліўшы гарышча. А яшчэ бярвеньне, якое парахнее на вачах. Ад сузіраньня гэтых сьцен пачынаеш сумнявацца ў законах фізыкі. Бо сьцены мусяць даўно разваліцца. Ну а такія рэчы, як забітае фанерай ці нейкім рызьзём вакно замест нармальнай шыбы выглядаюць проста дробязьзю, ці нават неабходнай мастацкай дэтальлю. У гэтым доме па ідэі ніхто жыць не павінен. Ці тут жыве нейкая баба Юга.
Аўдыё
-
21:00, 31 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе
-
21:00, 30 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе
-
21:00, 29 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе
-
21:00, 28 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе
-
21:00, 27 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе
-
21:00, 26 студзень 2024
Вынікі дня на Свабодзе