Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Republic: у шэрагах «ПВК Вагнера» больш за 3600 наймітаў


Расейскі вайсковец у Сырыі. Ілюстрацыйнае фота.
Расейскі вайсковец у Сырыі. Ілюстрацыйнае фота.

У шэрагах расейскай «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» па стане на люты 2018 году было 3602 чалавекі.

Пра гэта са спасылкай на сьпіс з асабістымі дадзенымі байцоў паведамляе выданьне Republic. Колькі з названых байцоў загінулі, дакладна невядома. Аднак, па дадзеных СМІ, страты «ПВК Вагнера» складаюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў чалавек.

Выдаткі на «ПВК Вагнера», як паведамляе Republic, за апошнія два з паловай гады — з пачатку ваеннай апэрацыі Расеі ў Сырыі — склалі больш за 16 мільярдаў рублёў. У гэтую суму ўваходзяць зарплаты, кампэнсацыі за раненьні, выплаты сем’ям загінулых, а таксама выдаткі на харчаваньне і рыштунак. Фінансаваньнем «ПВК Вагнера», па дадзеных СМІ, займаецца расейскі бізнэсмэн Яўген Прыгожын, якога называюць сябрам прэзыдэнта Ўладзіміра Путіна.

7 лютага найміты «Вагнера» трапілі пад удар антытэрарыстычнай кааліцыі ЗША ў сырыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор. Дакладная колькасьць загінулых расейцаў невядомая. У цяперашні час названы імёны дзевяцярых зь іх. Масква пацьвердзіла гібель пецярых грамадзян Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG