Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-міністар замежных справаў Польшчы раскрытыкаваў зьбіцьцё Андруся Козела


Віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі асудзіў факт зьбіцьця і затрыманьня журналіста тэлеканалу Белсат Андруся Козела.

«Я абураны брутальным зьбіцьцём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам зь Белсату пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасьці. Чакаю, што ўлады забясьпечаць яму мэдычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям’ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забясьпечыць поўную празрыстасьць выбараў» — напісаў віцэ-міністар у сваім твітэры.

Падчас стрыму з выбарчага ўчастку №27 у Менску апэратара «Белсату» Андруся Козела зьбілі 4 міліцыянтаў. Як паведаміла раней журналістка Вольга Чайчыц, «ягонай галавой разьбілі шкло, ідзе кроў».

Пазьней стала вядома, што Козела адвезьлі ў ЦІП на Акрэсьціна. Яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG