У Менску прайшоў пікет за дэкрыміналізацыю марыхуаны і лёгкіх наркотыкаў. Актывісты зьвярнулі ўвагу, што цяпер больш за 15 000 беларусаў пазбаўленыя волі за парушэньні заканадаўства, зьвязаныя з абаротам наркотыкаў, што ў турмах знаходзяцца нават за ўжываньне наркотыкаў. Пры гэтым актывісты выступаюць супраць сынтэтычных наркотыкаў.