Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў скардзіцца ў ЦВК і генпракуратуру 


У інфармацыйных улётках, што выпусьціла Шклоўская акруговая камісія пра кандыдатаў у дэпутаты, няма інфармацыі пра тое, што Рыгор Кастусёў, які балятуецца ў Магілёўскі абласны савет, зьяўляецца кіраўніком партыі БНФ.

Няма і іншых істотных зьвестак пра кандыдата, у прыватнасьці, таго, што Рыгор Кастусёў вывучаў мясцовае самакіраваньне ў эўрапейскіх краінах, што ён зьяўляецца аўтарам выданьняў і артыкулаў па рэфармаваньні эканомікі, няма інфармацыі пра яго месца жыхарства.

У той жа час пра іншых кандыдатаў інфармацыі значна больш, што «яны актыўна працуюць у інтэрнэце, каб рабіць сувязі паміж насельніцтвам і ўладай», паведаміў Рыгор Кастусёў Свабодзе.

Усе зьвесткі пра сябе Кастусёў перадаў у камісію на наступны дзень пасьля рэгістрацыі, іх прынялі, ніякіх заўваг не было.

На думку Кастусёва, скарачэньне істотных пунктаў біяграфіі зроблена наўмысна, каб прынізіць яго статус кандыдата. Спачатку Кастусёў падаў скаргі ў Шклоўскую акруговую камісію, у Магілёўскую абласную камісію. А 10 лютага палітык накіраваў скаргі ў Цэнтарвыбаркам і Генэральную пракуратуру.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG