Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўніяцкую шыльду прыбралі з крыжа пад Баранавічамі


Капліца «Жываносная крыніца» ў лесе пад Колбавічамі
Капліца «Жываносная крыніца» ў лесе пад Колбавічамі

На крыжах каля вёскі Колбавічы ужо няма надпісаў супраць уніятаў, якія былі зробленыя казакамі.

Як паведамлялася раней, у студзені казакі з арганізацыі «Казацкі Спас» паставілі два дубовыя крыжы — адзін каля вёскі, а другі каля капліцы ў лесе каля вёскі Колбавічы. На шыльдзе на крыжы меліся надпісы «Адрынутыя гвалтам (1596)» і «Узьяднаныя любоўю (1839)».

Шыльда была прымацаваная на крыжы з гэтага боку
Шыльда была прымацаваная на крыжы з гэтага боку

Такія надпісы былі выбітыя на памятным мэдалі, які быў выпушчаны ў Расейскай імпэрыі з нагоды ліквідацыі ўніяцкай царквы.

Пасьля скандалу ў СМІ баранавіцкія чыноўнікі паведамілі, што адзін з крыжоў быў усталяваны самавольна ды паабяцалі, што антыўніяцкую шыльду здымуць.

3 лютага карэспандэнты пераканаліся, што гэтай шыльды каля каплічкі ў лесе пад Колбавічамі ўжо няма.

На крыжы, самавольна ўсталяваным каля вёскі Колбавічы надпісаў няма, толькі абраз
На крыжы, самавольна ўсталяваным каля вёскі Колбавічы надпісаў няма, толькі абраз

Сама каплічка знаходзіцца на тэрыторыі турыстычнага комплексу, які ўзводзіцца пры расейскім інвэставаньні. Каля каплічкі працякае ручай, дзе паломнікі могуць набіраць асьвечаную ваду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG