Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел уніятам: «У вас свой Бог»


Мітрапаліт Павел
Мітрапаліт Павел

У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў у перадачы «Гутаркі з мітрапалітам Паўлам», якая выйшла 27 студзеня на тэлеканале «Союз». Відэа гутаркі прыводзіць партал «Царква», а на гэтае выказваньні мітрапаліта зьвярнуў увагу хрысьціянскі інфармацыйны партал krynica.info.

У лістападзе 2017 году па тэлеканале «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра касьцёл ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці, у які мясцовы каталіцкі сьвятар Марэк Пасют запрашае і праваслаўных вяскоўцаў, бо найбліжэйшая царква знаходзіцца за 10 кіламетраў ад вёскі. «Я не хачу навязваць каталіцкі касьцёл, хачу проста дапамагчы сем’ям, дапамагчы дзецям, дапамагчы людзям вярнуцца да хрысьціянскіх каранёў пасьля атэізму», — адзначыў у сюжэце пробашч.

Пры гэтым каля касьцёла ўсталявана скульптура, якая сымбалізуе аб’яднаньне каталіцкіх і праваслаўных крыжоў. Таксама пры храме навучаюцца і дзеці дзьвюх канфэсій.

«Выбачайце, дык у нас не адзін Бог, сябры мае»

Адказваючы на пытаньне гомельскіх вернікаў, мітрапаліт прызнаў, што праваслаўныя Бярозаўкі сапраўды не маюць сваёй царквы і таму ходзяць на службы ў касьцёл. «Адзін будынак выкарыстоўваюць і праваслаўныя, і каталікі. Але гэта ні ў якім разе не зьяўляецца нейкай уніяй. Задача ўніятаў — сказаць, што ў нас адзін Бог. Выбачайце, дык у нас не адзін Бог, сябры мае. У вас свой Бог, бо вы па-іншаму ў Бога верыце. Вы па-іншаму яго вызнаеце. Бог сапраўды адзін, але ў карпарацыі свой бог, у нейкі сэктанцкай арганізацыі — свой. Яны да нашага агульнага Творцы і Госпада ніякага дачыненьня не маюць. Госпад жа ў Эвангельлі казаў: "У вас чэрава — Бог, у вас мамона — Бог". У язычнікаў ж таксама ідал — Бог. Але для нас, праваслаўных, гэта цацанка. Гэтак жа і ўніяты», — сказаў мітрапаліт.

Кажучы пра сытуацыю зьмяшаных праваслаўна-каталіцкіх сем’яў у Беларусі, мітрапаліт сказаў, што ня варта ўмешвацца ў гэта, калі сям’і «жывуць у міры і згодзе» і пакуль «не сасьпелі стаць праваслаўнымі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG