Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства культуры дазволіла ўвезьці ў Беларусь зроблены ва Украіне помнік Касьцюшку


Дом-музэй Тадэвуша Касьцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына каля Косава.
Дом-музэй Тадэвуша Касьцюшкі ва ўрочышчы Марачоўшчына каля Косава.

Яго плянуюць усталяваць у Мерачоўшчыне, гэта будзе першы на тэрыторыі Беларусі помнік нацыянальнаму герою.

Пра тое, што Мінкульт выдаў дазвол на ўвоз помніка, паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА.

«Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь падтрымала прапанову на ўвоз помніка Тадэвушу Касьцюшку з бронзы вышынёй 2,2 м. Гэты твор манумэнтальнага мастацтва ўвойдзе ў склад фонду музэя і стане годным набыцьцём для пастаяннай калекцыі музэя-сядзібы», — адзначылі ў ведамстве.

Арыгінальная сядзіба Тадэвуша Касьцюшкі была зьнішчаная падчас Другой Усясьветнай вайны. Новы будынак быў пабудаваны ўжо ў незалежнай Беларусі на падмурку XVIII стагоддзя па малюнках XIX стагоддзя. Урачыстае адкрыцьцё музэя Тадэвуша Касьцюшкі адбылося ў верасьні 2004 года.

Збор сродкаў на ўсталяваньне помніка Касьцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка. Яго ўсталяваньне было заплянаванае на 4 лютага, аднак, як паведамляе сам Лабадзенка, па арганізацыйных прычынах магчымы перанос на некалькі тыдняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG