Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад абяцае 70 тысяч новых працоўных месцаў. А колькіх звольняць?


 Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

Урад Беларусі разьлічвае ў 2018 годзе стварыць 70 тысяч новых працоўных месцаў. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў падчас рабочай паездкі ў Лагойскі раён, паведамляе БелТА.

У пасланьні беларускаму народу і парлямэнту ў 2016 годзе Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў штогод ствараць 50 тысяч працоўных месцаў. Але паводле Кабякова, «урад зрабіў больш жорсткай для сябе задачу» на 2018 год і таксама заплянаваў стварыць 70 тысяч працоўных месцаў.

Паводле Андрэя Кабякова, зрабіць гэта сёлета дапамогуць дэкрэт № 7 і ўказы, якія накіраваны на разьвіцьцё малога і сярэдняга бізнэсу.

«Мы сурʼёзна працавалі над падрыхтоўкай дакумэнтаў, гэта заняло нямала часу. Але гэта толькі 10% ад усёй працы, яшчэ 90% прыйдзецца на 2018-2019 гады, каб задачы па стварэньні 70 тысяч рабочых месцаў былі безумоўна выкананы», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў адзначыў, што хоць справаздачы па выніках чацьвёртага кварталу 2017 году пакуль няма, аднак па выніках 9 месяцаў мінулага году было створана практычна 50 тысяч месцаў. Пры гэтым ён не ўзгадаў пра адну важную акалічнасьць.

На эканамічнай нарадзе па ацэнцы вынікаў 2017 году ў лістападзе Лукашэнка заўважыў, што хоць урад рапартуе аб стварэньні новых працоўных месцаў (50 тысяч), колькасьць звольненых перавышае колькасьць прынятых на працу амаль на тыя ж самыя лічбы (43 тысячы з пачатку году). За 5 гадоў Беларусь страціла 300 тысяч працоўных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG