Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр патрыёт адраджэньня з Баранавічаў Валер Шыла


Валер Шыла нарадзіўся 10 студзеня 1970 году ў Баранавічах. Вучыўся ў СШ № 5. У 1994 годзе скончыў РАМ імя Гнесіных. Пасьля працягнуў адукацыю ў Нямеччыне.

Працаваў выкладчыкам у гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка ў Менску. Яго вучні пазьней паступалі ў ВНУ Масквы і Санкт-Пецярбургу.

У апошнія гады Валер Шыла змагаўся з ракам, перанёс некалькі апэрацый. Выкладаў у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

Валер Шыла падтрымліваў беларускае адраджэньне. Выступаў на разнастайных імпрэзах Таварыства беларускай мовы ім. Ф. Скарыны, прымаў удзел у акцыях. У 2006 годзе быў сярод удзельнікаў намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы. Падчас разгону быў затрыманы і пакараны дзесяцьцю суткамі арышту, якія адседзеў у Жодзінскай турме. У 2014 годзе, ужо хворы, два разы езьдзіў у Кіеў на Майдан.

— Ён быў сапраўдным, шчырым беларускім патрыётам, які ўсім сэрцам, усёй душою любіў сваю Бацькаўшчыну, — расказаў Intex-press баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. — Гэта быў сьветлы, сьціплы і таленавіты чалавек, выдатны музыка і выкладчык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG