Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славамір Адамовіч запрасіў Зянона Пазьняка вярнуцца ў Беларусь на сьвяткаваньне стагодзьдзя БНР


Пра гэта ідзе гаворка ў лісьце, які паэт і грамадзкі актывіст даслаў у рэдакцыю «Новага часу».

У адкрытым лісьце да Зянона Пазьняка Славамір Адамовіч піша:

«Я ня ведаю ўсіх нюансаў Вашага шматгадовага знаходжаньня за межамі Бацькаўшчыны, але, грунтуючыся на ўласным досьведзе выжываньня паводле Дублінскай канвэнцыі 1990 году і як грамадзянін Рэспублікі Беларусь, бяру на сябе сьмеласьць прапанаваць Вам наведаць нашу краіну з нагоды сьвяткаваньня надзвычайнай даты ў гісторыі нашага народу».

Адамовіч адзначае, што такая прапанова многімі нядобразычліўцамі будзе расцэненая, як «чарговая правакацыя», але згодна зь ягоным перакананьнем, «калі аднойчы мы пачуем, што Зянон Пазьняк сёлета зьбіраецца наведаць Беларусь, то нават не дзясяткі, а сотні аўта Вашых прыхільнікаў, апалагетаў і проста суайчыньнікаў гатовыя будуць сустрэць Вас на любым памежным пункце пропуску і забясьпечаць належны эскорт».

Паэт і грамадзкі актывіст лічыць, што менавіта прыезд Зянона Пазьняка з паўнамоцтвамі ад Рады БНР альбо ўласна яе прадстаўнікамі стаўся б найярчэйшым момантам адзначэньня сотай гадавіны абвяшчэньня БНР, і падкрэсьлівае, што ўвядзеньне бязьвізу таксама спрыяе прыезду палітыка — «варта толькі граматна выкарыстаць сытуацыю».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG