Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ прапануе прысьвяціць агульнанацыянальную дыктоўку 100-годзьдзю БНР


Нацыянальная дыктоўка ў Віцебску ў 2017 годзе
Нацыянальная дыктоўка ў Віцебску ў 2017 годзе

Грамадзкае аб’яднаньне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» прапануе правесьці ў Дзень роднай мовы, 21 лютага, агульнанацыянальную дыктоўку, прысьвечаную 100-годзьдзю абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Старшыня ТБМ, дэпутатка Алена Анісім сказала ў інтэрвію БелаПАН, што для агульнанацыянальных дыктантаў, як правіла, выбіраюцца ўрыўкі з твораў знакамітых беларускіх пісьменьнікаў-юбіляраў.

Але паколькі гэты год праходзіць пад знакам 100-годзьдзя БНР, прапанавана ў якасьці аднаго з варыянтаў тэксту для дыктоўкі ўзяць Трэцюю ўстаўную грамату — якой абвяшчалася незалежнасьць БНР.

«Тэкст гэтай граматы трэба ведаць, таму што ён ня вельмі шырока вядомы, — сказала старшыня ТБМ. — Тым ня менш мы дэмакратычная арганізацыя, таму прапануем выбар паміж разнаплянавымі тэкстамі. Мала што, дзесьці ня змогуць пісаць тэкст па Ўстаўнай грамаце БНР, бо аўдыторыя бывае розная, дыктоўку могуць пісаць у школах, музэях, бібліятэках. Каб была дыктоўка, а не дыктат, мы прапануем у якасьці альтэрнатывы ўзяць што-небудзь зь літаратурнай спадчыны мовазнаўцы і празаіка Фёдара Янкоўскага, якому ў гэтым годзе таксама споўнілася б 100 гадоў».

У мінулым годзе дыктоўка прысьвячалася 500-годзьдзю беларускага кнігадрукаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG