Міністры фінансаў краін Эўразьвязу выдалілі з чорнага сьпісу афшораў восем краін і тэрыторый. Гаворка пра Панаму, Туніс, Паўднёвую Карэю і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
У сьпіс таксама ўвайшлі Макао, Манголія, Барбадас і Грэнада. Усе яны перанесены ў так званы шэры сьпіс краін і тэрыторый, якія не парушаюць законаў ЭЗ.
У сьнежні 2017 года года ЭЗ зацьвердзіў чорны сьпіс з 17 афшораў. У дачыненьні да краін з сьпісу маглі быць ужытыя розныя фінансавыя санкцыі. У шэры сьпіс афшораў тады ўключылі 47 краін.
Увесну 2016 года Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP), Міжнародны кансорцыюм журналісцкіх расьсьледаваньняў (ICIJ), WikiLeaks і сусьветныя СМІ апублікавалі так званае «Панамскае дасье» — расьсьледаваньне, прысьвечанае карупцыі ў розных краінах сьвету, уключна з Расеяй, Украінай і Вялікабрытаніяй.