Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй: Брытанія выйдзе з Эўразьвязу — пытаньне вырашана


Тэрэза Мэй, архіўнае фота
Тэрэза Мэй, архіўнае фота

Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі адхіліла прапанову эўрапейскіх палітыкаў адмовіцца ад выхаду з Эўрапейскага Зьвязу.

Другога рэфэрэндуму па «Брэксыце» ня будзе, заявіла Тэрэза Мэй у інтэрвію нямецкай газэце Bild, апублікаваным у суботу, 20 студзеня.

Тэрэза Мэй запэўніла, што Лёндан працягне супрацоўнічаць з эўрапейцамі ў пытаньнях абароны, бясьпекі і іншых галінах.

«Мы пакідаем Эўразьвяз, але не Эўропу», — сказала кіраўніца брытанскага ўраду.

Старшыня Эўрапейскай Рады Дональд Туск і старшыня Эўрапейскай Камісіі Жан-Клёд Юнкер раней прапанавалі Вялікай Брытаніі не выходзіць з Эўразьвязу.

Калі ўрад у Лёндане ня зьменіць сваю пазыцыю, то ў 2019 годзе «Брэксыт» уступіць у сілу, што прывядзе да «нэгатыўных наступстваў», заявіў Туск 16 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG