Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладную «Белую Русь» узначаліў кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька


Генадзь Давыдзька
Генадзь Давыдзька

Праўладную арганізацыю «Белую Русь» узначаліў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. За яго прагаласавалі ўсе сябры савета «Белай Русі».

Былы кіраўнік «Белай Русі» Аляксандар Радзькоў, які ўзначальваў арганізацыю ад самага заснаваньня ў 2007 годзе, застаецца ў яе савеце.

Падчас зьезду Давыдзька пракамэнтаваў Свабодзе пэрспэктывы пераўтварэньня «Белай Русі» ў партыю.

«Не насьпеў яшчэ час. І потым палітычныя партыі змагаюцца за ўладу, а «Белая Русь» павінна заставацца грамадзкай арганізацыяй, якая падтрымлівае стабільнасьць, незалежнасьць, дзяржаўнасьць. Гэта галоўнае», — сказаў Давыдзька.

Паводле новага лідэра «Белай Русі», «яе прынцыповы статус дае магчымасьці зьбіраць нават партыйныя думкі на грамадзкай глебе».

Новы кіраўнік «Белай Русі» пра беларускую мову, нацыянальны ўнівэрсытэт і працу па начах

Зьезд праўладнага аб’яднаньня «Белая Русь» у фотарэпартажы Свабоды

Генадзь Давыдзька на зьезьдзе «Белай Русі»
Генадзь Давыдзька на зьезьдзе «Белай Русі»

Хто такі Давыдзька — актор Купалаўскага і кіраўнік БТ

Генадзю Давыдзьку 62 гады, ён родам зь Сянно Віцебскай вобласьці. Давыдзька вучыўся ў Дальнеўсходнім пэдагагічным інстытуце мастацтваў у расейскім Уладзівастоку, затым у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Пачаў працаваць артыстам Арэнбурскага драмтэатру ў савецкай Расеі, адслужыў у савецкім войску, затым стаў артыстам Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камэдыі, пасьля — у Купалаўскім тэатры.

Урэшце ў 1997 годзе стаў дырэктарам Купалаўскага тэатру, быў ім да 2004 году, пакуль не абраўся дэпутатам у Палату прадстаўнікоў, у якой прабыў два тэрміны (у якасьці дэпутата заклікаў у тым ліку да легалізацыі прастытуцыі).

З канца 2010 году працуе старшынём дзяржаўнай Белтэлерадыёкампаніі — у яе ўваходзяць «нумарныя» тэлеканалы «Беларусь» («Беларусь-1», «Беларусь-2» і так да 5 і міжнародны 24), а таксама «НТВ-Беларусь», радыёстанцыі «Першы Нацыянальны канал», «Культура», «Сталіца», «Радыюс-FM» і міжнароднае радыё «Беларусь», а таксама Агенцтва тэлевізійных навінаў. Прызначыў Давыдзьку асабіста Аляксандар Лукашэнка.

Адзін зь першых праектаў Давыдзькі на БТ — прапагандысцкі фільм «Плошча. Жалезам па шкле», дзе ён выступіў дыктарам. Пры ім БТ дагэтуль здымае прапагандысцкія фільмы, як то нядаўнія «Званок сябру» і «Белы легіён чорных душаў».

У красавіку ў розных месцах Менску, у тым ліку на фоне будынку Белтэлерадыёкампаніі, зьявіліся выявы кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка. Аўтары гэтых вулічных партрэтаў называлі іх адказам на прапагандысцкую кампанію на беларускім тэлебачаньні, накіраваную супраць іншадумцаў, якім не даецца слова.

Таксама Давыдзька — старшыня праўладнай асацыяцыі «Беларуская канфэдэрацыя творчых саюзаў».

Генадзь Давыдзька: «Человек не венец, а пи...ец природы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG